Издание книг в Москве, Санкт-Петербурге, Минске
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Беларускі палкоўнік

Беларускі палкоўнік
Беларускі палкоўнікБеларускі палкоўнікБеларускі палкоўнікБеларускі палкоўнік

Рекомендации магазина

Гістарычны раман “Беларускі палкоўнік” раскрывае драматычную па­нараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі. Малады магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі, былы ротмістар войска Вялікага Княства Літоўскага, атрымлівае ліст з Запароскай сечы, які зьмяняе ўсё яго жыць­цё. Гэта кніга пра вернасьць і здраду, любоў да Бога, каханьне да дзяўчыны і складаныя жыцьцёвыя выклікі з якімі сутыкаюцца героі твора. У рама­не прадстаўлены постаці вялікага літоўскага гетмана Януша Радзівіла, маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, украінскага гетмана Багдана Хмяльніцкага і іншых гістарычных асобаў.

Першая частка рамана “Беларускі палкоўнік”.

Издательство: , 2018
283 стар., фармат 60x84/16, наклад 400, цвердая вокладка, чорна-белыя малюнкi
Цена: 14,50 BYN (145 000,00 BYR)

В наличии

Сярэдзіна XVII ст. Украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі падаўся пад “высокую руку” маскоўскага цара, спадзеючыся такім чынам захаваць сваю дзяржаву. Масква адразу абвясціла вайну Рэчы Паспалітай, прагнучы разам з Украінай далучыць і Вялікае Княства Літоўскае. Цар Аляксей Міхайлавіч пачаў пошукі “беларускага Хмяльніцкага”. І знайшоў яго з дапамогай украінцаў.

Гэты чалавек – магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі.

Ён не любіць парадкі, якія пануюць у Літве, не давярае сваёй дзяржаве і лічыць, што ў ВКЛ уціскаюць праваслаўных. Яго мэта – аднавіць свабоду сумлення і выратаваць край ад знішчэння ў віхуры вайны, што імкліва набліжаецца да яго роднага Магілёва. Усё гэта прыводзіць Паклонскага ў стан Хмяльніцкага, які і рэкамендуе маладога шляхціца Аляксею Міхайлавічу.

Рускі цар надаў Паклонскаму званне палкоўніка з правам набіраць войска на ўсходзе Беларусі. Атрымаўшы палкоўніцкі пярнач і рэальную ўладу, Паклонскі пачаў уласную гульню, галоўная стаўка ў якой – стварэнне Беларускага палка, – вайсковай сілы незалежнай ні ад Хмяльніцкага, ні ад Аляксея Міхайлавіча.

Даследуючы гэтую асобу, знакаміты гісторык Алег Латышонак адзначаў: “…Канстанцін Паклонскі. Ён першым выступіў як палітык-беларусін. Ён пазіцыянаваў сябе менавіта як беларускі палкаводзец. Рабіў нешта на ўзор войска Запарожскага, толькі на Магілёўшчыне. Палкоўнік Паклонскі, які сам сябе назваў беларускім палкоўнікам, першым хацеў стварыць аўтаномію, якая б называлася “Беларусь”.

Першая частка рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік” пабачыла свет у выдавецтве “Пазітыў-цэнтр”.

Аўтар працуе ў жанры “прафесарскага рамана”. Максімальна захоўваючы рэальны гістарычны сюжэт, ён уводзіць чытача ў свет беларускай гісторыі. Кніга напісана проста і глыбока, займальна і прыгожа, з палітыкай, баямі, вялікім каханнем, духоўнымі пошукамі, расчараваннямі і перамогамі.

 

Біяграфія.

Яўген Зубовіч нарадзіўся ў Чавусах на Магілёўшчыне ў 1984 г. Скончыў БДЭУ. Экскурсавод і гід-перакладчык. Аўтар краязнаўчых кніг пра Магілёўшчыну і паэтычнага зборніка “У небе сонца заходзіць самотна”. Жыве ў Мінску.

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании