Издание книг в Москве, Санкт-Петербурге, Минске
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках

Издательство: , 2016
495 стар., наклад 1000, , фармат 60x90/8, цвёрдая вокладка, фотаздымкі, малюнкі
ISBN: 978-985-01-1188-3
Цена: 33,50 BYN (335 000,00 BYR)

В наличии

Кніга Віктара Корбута ўяўляе сабой зборнік эсэ на розныя тэмы беларускай гісторыі, культурнай спадчыны, яе месца ў сучасным грамадстве. У адрозненне ад іншых папулярных кніг па гісторыі Беларусі, праца вылучаецца тым, што яе змест цалкам грунтуецца на навуковых фактах, а міфы крытычна аналізуюцца. Гэты важкітом — своеасаблівы мост праз вякі да разумення колішніх падзей,якія прадвызначылі наш сённяшні дзень.

Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі і малюнкамі, якія з'яўляюцца дадатковым пацвярджэннем унікальнасці нашай гісторыі. Аўтарскі стыль Віктара Корбута дазваляе нават складаныя навуковыя праблемы выкладаць даступна для чытача.

Содержание

1-ы раздзел “Маці родная, маці-краіна” (назва ўзята з верша Максіма 

Багдановіча “Пагоня”) прысвечаны разгляду этнагенезу беларусаў, паходжанню назвы 

“Белая Русь”, ролі беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, праблемам фарміравання 

сучаснай беларускай нацыі, выбару назвы народа (беларусы, ліцвіны або крывічы), 

стварэння беларускай дзяржавы ў 1918-1919 гадах, высвятляецца гісторыя нацыянальных 

і дзяржаўных сімвалаў.

2-і раздзел “Сваю Айчыну ўбач і зразумей” (назва ўзята з верша Любы Тарасюк 

“Імя Айчыны”) асвятляе праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Полацка, 

Гродна, Нясвіжа, Ружан, Мсціслава, Оршы, Ваўкавыска, Супраслі, разглядаецца пытанне 

пошуку геаграфічных цэнтраў Беларусі і Еўропы, пунктаў Дугі Струвэ на тэрыторыі 

нашай краіны. Публікуюцца невядомыя дакументы пра лёс Белавежскай пушчы ў 1939-

1940 гадах. Расказваецца пра рэшткі паганскіх звычаяў, якія захаваліся да нашых дзён, 

сучасныя фальклорныя абрады, старажытныя музычныя інструменты дуду і гуслі, першыя 

беларускія Біблію і буквар, паходжанне слуцкіх паясоў, гісторыю першага ордэна краіны 

— Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, першай энцыклапедыі, якая рыхтавалася да друку 

ў 1936 г.

У 3-м раздзеле “Уклад дзядоў ніхто не перайначыць” (назва ўзята з верша 

Дануты Бічэль-Загнетавай “Замест запавету”) выкладзены малавядомыя факты з 

жыццяпісаў Соф’і Гальшанскай, Барбары Радзівіл, Сымона Буднага, аўтараў першага 

Статута ВКЛ. Расказваецца пра дзейнасць ураджэнцаў Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, 

Парыжы. Выкладзеныя невядомыя падрабязнасці пра лёсы Ільі Рэпіна і яго дачкі Тацьяны 

ў Здраўнёве пад Віцебскам, Веры Харужай, Лукаша Бэндэ, Клаўдыюша Дуж-Душэўскага, 

удзельніка бітвы пад Монтэ-Касіна Якуба Конана.

4-ы раздзел “Мой Мінск дарагі — беларусаў сталіца” (назва ўзята з верша 

Пімена Панчанкі “ Пад’язджаючы да Мiнска...”) прысвечаны гісторыі Мінска ад 

заснавання горада да нашых дзён. Некаторыя матэрыялы з гэтага раздзела публікаваліся ў 

кнізе В. Корбута “Минск. Лучший вид на этот город” (Мінск, 2013), аднак істотная частка 

— новыя матэрыялы. Разглядаюцца пытанні паходжання назвы Мінска (Менеск, Менск), 

узнікнення горада, гісторыя абраза Маці Божай Менскай, захаваных і знішчаных цэркваў, 

касцёлаў, манастыроў і кляштараў. Падрабязна асветлена гісторыя Траецкага прадмесця, 

ратушы, г. зв. Пішчалаўскага турэмнага замка, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя 

Янкі Купалы, гасцініцы “Еўропа”, сядзібы ў Лошыцы, Кальварыйскіх, Старажоўскіх, 

Залатагорскіх, Вайсковых могілак, помніка на плошчы Перамогі. Публікуюцца нататкі 

падарожнікаў XVII-XX стагоддзяў. Расказваецца пра сувязі з Мінскам Станіслава 

Манюшкі, Валентага Ваньковіча, Караля Яна Аляксандра Чапскага, Саламона Міхоэлса, 

пра візіты ў горад Нікалая ІІ і Юзафа Пілсудскага. Паказана роля архітэктараў Герасіма 

Якушкі і Іосіфа Лангбарда ў стварэнні даваеннага аблічча Менска. Раскрываюцца 

невядомыя эпізоды жыцця ў горадзе ў час нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў.

5-ы раздзел “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць” (назва ўзята з аднайменнага 

верша Максіма Багдановіча) — гэта гісторыя Вільні, пададзеная праз прызму дзейнасці ў 

сталіцы Літвы ўраджэнцаў Беларусі з XIV стагоддзя да нашых дзён. Вялікая ўвага 

нададзена беларуска-літоўскім, беларуска-польскім культурным сувязям у горадзе. 

Расказана пра ўзнікненне Вільні і паходжанне яе назвы. Падрабязна апісана 

найстаражытнейшая частка горада — замкі, кафедральны касцёл, касцёл Святога Мікалая, 

праваслаўныя храмы, палацы Радзівілаў ды іншых арыстакратаў, Вострая брама, 

універсітэт. Выкладаюцца жыццяпісы і канкрэтызуюцца адрасы беларусаў у Вільні: 

Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Францішка Багушэвіча, Вінцэнтага Дуніна-

Марцінкевіча, Вінцэнтага Канстантага Каліноўскага, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма 

Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Цёткі, Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіча, 

Пятра Сергіевіча, Яна Шутовіча, Лявона Мурашкі, Адама Мальдзіса, Уладзіміра 

Караткевіча, Генадзя Кісялёва, ураджэнцаў Беларусі — дзеячаў польскай культуры: Адама 

Міцкевіча, Фердынанда Рушчыца, Станіслава Манюшкі, звязаных лёсам з Беларуссю 

Міхала Клеофаса Агінскага, літоўскага выдаўца Марціна Кухты, уласніцы Літоўскай 

кнігарні Марыі Пясяцкайце-Шлапялене, паэткі Аны Міцюце. Падрабязна раскрыта 

дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый у Вільні на пачатку ХХ стагоддзя: газет 

“Наша ніва”, “Гоман”, Беларускага музыкальна-драматычнага кружка, беларускіх гімназіі 

і музея. Змешчаны даведнік пахаванняў вядомых беларусаў, а таксама звязаных з 

беларускай культураў палякаў і літоўцаў на віленскіх могілках.

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании